Геаграфічны цэнтр Еўропы - гіпатэтычны пункт, якая адзначае геаграфічны цэнтр Еўропы. Размяшчэнне цэнтра залежыць ад вызначэння межаў Еўропы і, галоўным чынам, вызначаецца абранай методыкай падліку, а таксама тым, ці ўключаюцца выдаленыя выспы ў спіс крайніх кропак Еўропы ці не. У 2000 годзе беларускія навукоўцы Аляксей Саламонаў і Валерый Аношка апублікавалі вынікі даследавання, паводле якіх геаграфічны цэнтр Еўропы размешчаны ў 48 км на паўднёвы захад ад Полацка, недалёка ад возера Шо (55°10′55″ пн. ш. 28°15′30 ″ в. д., Віцебская вобласць).
Навукоўцы выкарыстоўвалі адмысловую кампутарную праграму, якая прымае Еўропу за адзінае цэлае – Белае і Балтыйскае мора, Англію і Ірландыю ўключылі ў праграму як аб'екты мацерыковай зоны. Мяркуецца, што ў разліках па вызначэнні цэнтра Еўропы, трэба ўлічваць унутраныя воды Еўропы і Уральскія горы - усходнюю мяжу Еўропы. Расейскія навукоўцы з ЦНДІГАіК пацвердзілі разлікі беларускіх калег. 31 траўня 2008 года ў Полацку быў узведзены невялікі памятны знак. Тым не менш на знаку пазначаны іншыя каардынаты (55°30′ пн. ш. 28°48′ ст. д.), якія кажуць, што цэнтар знаходзіцца ў самім горадзе Полацку.
