НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНIК

Навукова-даследчая і асветная ўстанова культуры "Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік" прапануе вам наведаць унікальную гістарычную тэрыторыю, дзе помнікі ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. У НПГКМЗ усяго адзінаццаць музеяў, якія аб'ядноўваюць у сабе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) і рухомыя (больш за 100 000 адзінак). Запаведнік, з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, музеямі і будучымі музеямі, уяўляе сабой гістарычны раён, які запрашае вас наведаць і пагрузіцца ў атмасферу гістарычнага Полацка.

 

Вас чакаюць незабыўныя ўражанні і неверагодныя адкрыцці!

 

Сайт - http://polotsk.museum.by/