Адным з водных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Браслаўшчыны, з'яўляецца возера з незвычайнай назвай "Божае вока". Возера мае форму правільнага круга, якая не мяняецца на працягу доўгага часу. Назву возера атрымала дзякуючы сваім абрысам, якія нагадваюць вока. У сваю чаргу, "вока" сочыць за справамі людзей з нябёсаў, адбіваючыся пры гэтым на паверхні зямлі. Менавіта такая версія пакладзена ў аснову з'яўлення назвы дадзенага аб'екта. Возера знаходзіцца ўсяго ў 150 метрах на ўсход ад дарогі, якая злучае цэнтр раёна горад Браслаў і пасёлак гарадскога тыпу ў складзе таго ж раёна - Друю. Бліжэйшыя населеныя пункты да дадзенага воднага аб'екта - Рацюны, Мутараўшчына і Шауры. Дабрацца да возера можна, звярнуўшы з трасы Браслаў-Друя ў напрамку да вёскі Літоўшчына. Справа за ўзгоркам і размешчана возера, якое носіць дзіўную назву «Божае вока». Выдатны выгляд адкрываецца на яго роўнядзь з самага ўзгорка, які можна абмінуць па наяўнай тут жа сцяжынцы і падысці да самога аб'екту.