Мемарыяльны комплекс «Урочышча Барок» размешчаны на паўночнай ускраіне горада Глыбокае Віцебскай вобласці каля возера Падлужнае. У верасні 1941 года на тэрыторыі былога кляштара базыльян нямецкімі акупантамі быў створаны Беразвецкі лагер смерці, дзе было знішчана 27 тысяч савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Астанкі загінуўшых былі пахаваны ў 56 ямах-магілах ва ўрочышчы Барок, дзе зараз знаходзіцца гэты мемарыял.