Установа культуры "Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Я. Лабанка" заснаваны ў 1968 годзе згодна з пастановай Бюро ЦК КПБ. Адкрыццё музея адбылося 6 лістапада 1970 гады. Другая пастаянная экспазіцыя адкрыта 29 чэрвеня 1974 года. Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 сакавіка 1999 года музею прысвоена імя У.Я.Лабанка. Музей складаецца з галаўнога будынка на вуліцы Ленінскай, філіяла "Сядзіба-музей Васіля Быкава" ў вёсцы Бычкі і мемарыяльнага комплексу "Прарыў". Плошча экспазіцыйных памяшканняў музея складае 332 м2, выставачных - 244 м2, агульная колькасць музейных прадметаў 20377 адзінак, з іх асноўнага фонду 14196 адзінак, навукова-дапаможнага 6181 адзінка.
Галаўны музей мае 4 экспазіцыйныя залы, якія асвятляюць гісторыю партызанскага руху на Ушаччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама тут прадстаўлены партызанская карцінная галерэя і выставачная зала. У экспазіцыі музея сабраны матэрыялы аб гістарычным мінулым Ушаччыны, аб рэвалюцыйных падзеях 1917 года, грамадзянскай вайне, калектывізацыі, рэпрэсіях 30-х гадоў, пачатку партызанскага руху ў краі і барацьбе партызан і насельніцтва Ушацкай партызанскай зоны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. . Тут расказваецца пра Герояў Савецкага саюза.
А.Ф.Донукалаве, Ф.Ф.Дуброўскім, У.Я.Лабанку, П.М.Раманава, І.М.Цімчуку, М.А.Ягораве, аб поўным кавалеры ордэна Славы А.А.Клопаве.