30 снежня 1997 г. у былым будынку гарсавета (помнік архітэктуры першай паловы XX ст.) гасцінна адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Экспазіцыя музея складаецца з 7 залаў і знаёміць з гістарычнай спадчынай рэгіёна. Пры афармленні многіх залаў музея выкарыстаны інтэр'ерны паказ: яўрэйская крама, вясковая хата, гамарня, пакой заможнага местачкоўца і інш. Штогод музей прымае звыш 30 тысяч наведвальнікаў. На 01.01.2012 г. у музеі захоўвалася 10655 адзінак асноўнага фонду. Найбольшую каштоўнасць уяўляе сёння калекцыя жывапісных работ мастака Язэпа Драздовіча.