Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот. Ядром заказніка з'яўляецца возера Асвейскае, якое мае важнае гідралагічнае і кліматаўтваральнае значэнне для рэгіёну паўночнай часткі Беларусі. Большую частку заказніка займаюць верхавыя і пераходныя балоты, якія зараслі хвойнікамі, бярэзнікамі і алешнікамі. Сярод балот раскіданы нешматлікія мінеральныя астравы. Для кіравання заказнікам створана Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Заказнік рэспубліканскага значэння "Асвейскі".
