ПОМНIК ЛIТАРЫ "Ў" У ПОЛАЦКУ.

Гэтая ўнікальная літара, якая стала сімвалам беларускага алфавіту, які складаецца з 32 літар, мае 22 парадкавы нумар. Такой літары няма ні ў адным алфавіце свету. Па статыстыцы, праведзенай навукоўцамі-лінгвістамі гук, які пазначаецца ў кароткім, сустракаецца ў беларускай гаворцы часцей за ўсё. Менавіта ён надае гаворкі мяккасць і меладычнасць. Аўтар помніка самай беларускай літары - выдатны скульптар, дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фінскі. Помнік зроблены ў выглядзе стэлы, на якой адлюстравана літара Ў, а таксама ўвесь беларускі алфавіт. Стэла можа таксама служыць сонечным гадзіннікам. Калі выдаецца пагодлівы дзень, па гадзінах можна вызначаць час сутак.