Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам знаходзіцца недалёка ад г.Верхнядзвінска, Віцебскай вобл., Рэспублікі Беларусь на скрыжаванні шашэйных дарог Верхнядзвінск - Асвея, Даўгаўпілс - Полацк. Ён быў адкрыты ў 1977 г. у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Аўтарамі гэтага комплексу з'яўляюцца скульптар І.Краўчанка і архітэктар М.Ткачук. У цэнтры кампазіцыі на насыпным узгорку ўстаноўлены скульптуры старога і дзяўчынкі.
