Рыбаводная гаспадарка «Мекяні». Асноўныя функцыі: арганізацыя работы па ўтрыманні дзікіх жывёл у дэманстрацыйных вальерах, размяшчэнне на турыстычнай стаянцы агульнага тыпу, арганізацыя рыбаводства і платнага аматарскага рыбалоўства на базе сажалкавай гаспадаркі, правядзенне біятэхнічных мерапрыемстваў у вальерах, забеспячэнне эфектыўнай аховы вальераў і сажалкі, земляробства і іх бягучае ўтрыманне. olen’_odin.jpg На тэрыторыі вальерна-сажай гаспадаркі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» падрыхтаваны турыстычны маршрут – пешы/веласіпедны – 7 км. Тут можна наведаць дэманстрацыйныя вальеры, у якіх жывуць тыповыя прадстаўнікі мясцовай фауны - лось, казуля, воўк, ліса, кабан, курапатка, янотападобны сабака, фазан, мядзведзь.