САФIЙСКI САБОР

У цяперашні час Сафійскі сабор - адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Тут здзяйсняюцца богаслужэнні і абрады, праходзяць экскурсіі, канцэрты і творчыя вечарыны. Сафійскі сабор як музей гісторыі архітэктуры і канцэртная зала ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора адчыніўся ў 1987 годзе. У яго экспазіцыі прадстаўлены рэдкія экспанаты, якія апавядаюць пра гісторыю храма, асаблівасці архітэктуры і яго апошнюю рэстаўрацыю.